У Пружанскім раёне згарэў камбайн, камбайнер трапіў у рэанімацыю
Прычына ўзгарання высвятляецца
У Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці ў полі згарэў збожжаўборачны камбайн, камбайнер трапіў у рэанімацыю. 53-гадовы мужчына спрабаваў самастойна ліквідаваць узгаранне і атрымаў тэрмічныя апёкі.
Здарэнне адбылося ўдзень 4 жніўня за два кіламетры на ўсход ад вёскі Перадзельск. Ратавальнікі пішуць, што аператыўна прыбылі на месца, але камбайн ужо быў цалкам ахоплены агнём. Было пашкоджана каля шасці тон збожжа, якое знаходзілася ў бункеры камбайна. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Сёлета ў нашай краіне ўжо было нямала выпадкаў, калі гарэлі камбайны. У траўні ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці ў полі згарэў камбайн, а механізатар атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны. У ліпені камбайны гарэлі ва Уздзенскім і Барысаўскім раёнах Мінскай вобласці. Адзін з іх ехаў з поля па дарозе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.