Згарэў яшчэ адзін збожжаўборачны камбайн

Такі ж камбайн (толькі 2013 года выпуску) згарэў ва Уздзенскім раёне

Такі ж камбайн (толькі 2013 года выпуску) згарэў ва Уздзенскім раёне / zorkanews.by

Згарэў яшчэ адзін збожжаўборачны камбайн. На гэты раз здарэнне адбылося ў Барысаўскім раёне. Як паведамляюць ратавальнікі, 24 ліпеня каля 19-й гадзіны камбайн (КЗС-1218 "Палессе GS12" 2010 года выпуску) загарэўся "пры правядзенні сельскагаспадарчых работ у полі" каля вёскі Навасёлкі. У выніку ён быў знішчаны. Ніхто з людзей не пацярпеў. Прычына ўзгарання яшчэ высвятляецца.

23 ліпеня такі ж камбайн (толькі 2013 года выпуску) згарэў ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Ён ехаў з поля па дарозе, калі раптам узнік пажар. Камбайнер таксама не пацярпеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі