Ва Уздзенскім раёне падчас руху па дарозе згарэў камбайн

Камбайн пасля пажару

Камбайн пасля пажару / zorkanews.by

Ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці падчас руху па дарозе згарэў збожжаўборачны камбайн (КЗС-1218 "Палессе GS12" 2013 года выпуску), паведамляюць ратавальнікі. Здарэнне адбылося ў аўторак каля 17-й гадзіны. Агонь пашкодзіў кабіну і маторны адсек. Прычына ўзгарання яшчэ высвятляецца.

Раённая газета ўдакладняе, што камбайн мясцовага сельгаспрадпрыемства ехаў з поля на мехдвор па дарозе "Магільна — Касцяшы". Камбайнер не пацярпеў. Агонь пашкодзіў не толькі кабіну, рухавік, электраправодку, але і задняе левае кола. Пры гэтым сцвярджаецца, што пажарная машына, якая дзяжурыла на полі, прыехала аператыўна. 

Спецыялісты не толькі высвятляюць прычыну ўзгарання, але і падлічваюць страты.

Ва Уздзенскім раёне падчас руху па дарозе згарэў камбайн

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі