БТ: Пакуль невядома, які канал будзе займацца “Еўрабачаннем”

Які канал будзе займацца адборам беларускіх выканаўцаў на конкурс “Еўрабачанне-2010”, пакуль невядома. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла кіраўнік прэс-службы Белдзяржтэлерадыёкампаніі Святлана Смалонская.
Смалонская: “Фармат правядзення нацыянальнага адбору да музычнага конкурсу песні “Еўрабачанне-2010” пакуль не вызначаны”.

Нагадаем, пасля сёлетняга правалу Беларусі на Еўрабачанні, было вырашана даверыць адбор канкурсантаў тэлеканалу АНТ. Аднак для гэтага яму неабходна было ўступіць у Еўрапейскі вяшчальны саюз. У пачатку снежня рашэнне пра ўступленне тэлеканала было адкладзенае кіраўніцтвам на паўгода. Між тым, саму заяўку на правядзенне адбору падаў Першы канал.

На думку кіраўніка “Еўрафэста” Аляксандра Ціхановіча, менавіта БТ і павінна займацца адборам, а АНТ папросту марнуе час. Да конкурсу засталося менш за паўгода, а ў Беларусі нават з каналам не могуць вызначыцца:

Ціхановіч:
“Я лічу, што БТ і павінна гэтым займацца, бо мае адпаведны досвед у гэтым. Спачатку трэба было стаць сябрам ЕВС, а ужо потым пра нешта заяўляць!”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі