Будаўніцтва АЭС у Беларусі плануецца пачаць у наступным годзе

Будаўніцтва Атамнай электрастанцыі ў Беларусі плануецца пачаць у наступным годзе. Першы блок мяркуецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2013-2014 гадах, другі — да 2015 года. Іх агульная магутнасць складзе 1 тыс. Мвт. Да 2025 года плануецца пабудаваць яшчэ два блокі.

Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Цімашпольскі.

Сёлета наша краіна павінна завяршыць тэарэтычныя пошукі і вылучыць стратэгічнага партнёра для рэалізацыі праекту, пачаць перамовы з пастаўшчыком тэхналогій і абсталявання.

Па словах Цімашпольскага, да моманту ўвядзення АЭС у эксплуатацыю неабходна прапрацаваць увесь спектр пытанняў, звязаных з электрастанцыяй — ад падрыхтоўкі спецыялістаў да ўтылізацыі адпрацаванага ядзернага паліва, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі