Буйны пажар у Іспаніі, эвакуяваным жыхарам дазволілі вярнуцца
У некалькіх дзясятках кіламетрах ад Мадрыда з пятніцы гарыць найбуйнейшая ў Еўропе звалка аўтамабільных пакрышак. Іх там каля 5 мільёнаў. Мяркуецца, што прычынай узгарання стаў падпал. Слуп чорнага дыму відаць нават у сталіцы Іспаніі.
На ліквідацыю пажару былі кінутыя значныя сілы і ўжо ў суботу сітуацыя стабілізавалася. Тысячам эвакуяваных жыхароў навакольных гарадкоў улады дазволілі вярнуцца дахаты, але рэкамендуюць менш часу праводзіць на свежым паветры. Мяркуецца, што пажар цалкам будзе ліквідаваны ў бліжэйшыя дні.