“Бясслаўных вылюдкаў” беларусам так і не пакажуць
Блакбастар культавага рэжысёра Квенціна Таранціна “Бясслаўныя вылюдкі” не выйдзе на экраны мінскіх кінатэатраў.
Фільм не быў паказаны ў жніўні падчас сусветнай прэм’еры з-за тэхнічных прычынаў.
Тады ж “Кінавідэапракат” паабяцаў, што кінастужка будзе паказаная пазней. Чакалася, што фільм прадставяць у межах праекту “Каннаманія” у мінскім Доме кіно 29-30 лістапада.
Аднак, як перадае "Хартыя ’97", і гэтым разам доўгачаканая прэм'ера “Бясслаўных вылюдкаў” адмяняецца.
Дырэктар “Кінавідэапракату” Васіль Коктыш зноў спасылаецца на тэхнічныя праблемы ў перамовах з праваўладальнікам.