Былога кіраўніка сельгаспрадпрыемства за прыпіскі пакаралі годам зняволення
Адпаведнае рашэнне прыняў суд Аршанскага раёна.
Як паведамляе БЕЛТА, кіраўнік сельгаспрадпрыемства "Межава" ў студзені-чэрвені 2013 года сістэматычна прадастаўляў у органы статыстыкі скажоную інфармацыю. Рабіў ён гэта, каб пазбегнуць пакарання за невыкананне паказчыкаў па тэмпах росту прадукцыі жывёлагадоўлі, а таксама за гібель у гаспадарцы маладняка буйной рагатай жывёлы. Ён прыпісаў амаль паўтары сотні галоваў маладняка (больш за 80 тон).
Аднак былы кіраўнік атрымаў адтэрміноўку пакарання на адзін год, паколькі "цалкам прызнаў сваю віну". У адносінах мужчыны распачатая яшчэ адна крымінальная справа. На гэты раз расследуюцца абставіны прыпісак малака.
Фота — ria.ru