Былую мазутную станцыю ў вёсцы прадалі ў 43 разы даражэй за рэальны кошт

Фота: energyland.info
Фота: energyland.info

Аўкцыён прайшоў у вёсцы Пінкавічы ў Пінскім раёне, паведаміў старшыня камітэта "Брестаблмаёмасць" Павел Манько. Невыкарыстоўваемы будынак былой мазутнай помпавай станцыі быў выстаўлены на таргі ўпершыню.

На аб'ект нерухомасці, які належыць Пінскай раённай ЖКГ, прэтэндавалі чатыры ўдзельнікі таргоў. У выніку барацьбы пачатковы кошт на лот вырас больш чым у 43 разы і склаў 34,5 тыс рублёў, паведамляе БЕЛТА.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі