Былы брамнік хакейнай зборнай Беларусі не прыйшоў у суд, бо ў яго каранавірус

Былы брамнік хакейнай зборнай Беларусі не прыйшоў у суд, бо ў яго каранавірус

Былы брамнік хакейнай зборнай Беларусі Віталь Коваль 14 ліпеня не прыйшоў у суд, бо ў яго каранавірус, паведамляе by.tribuna.com. Суд Маскоўскага раёна сталіцы разглядае крымінальную справу аб дамоўным матчы ў беларускім хакеі. 12 лістапада 2019-га "Дынама-Маладзечна" выйгравала ў паядынку нацыянальнага першынства ў "Магілёва" з лікам 5:1, але пасля прапусціла пяць шайбаў запар і прайграла — 5:6. Пасля стала вядома, што гэта быў дамоўны матч. У судзе праходзіць допыт сведкаў. Адным з іх і мусіў быць Коваль.

Віталю Ковалю 40 гадоў. Ён працуе трэнерам брамнікаў "Дынама-Маладзечна".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі