Былы начальнік Гродзенскай абласной міліцыі сам здаўся пракуратуры

Былы начальнік Гродзенскай абласной міліцыі Генадзь Хацько, які знаходзіўся ў вышуку з лютага гэтага года, 5 лістапада сам з’явіўся ў пракуратуру, паведамляе БелаПАН. Яму інкрымінуюць злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі. Адзін з эпізодаў справы Хацько тычыцца незаконнага будаўніцтва катэджу. Былы начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкаму прызнаў факты злоўжывання і заявіў, што гатовы кампенсаваць страты. Абраная ў пачатку расследавання мера затрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту замененая на падпіску аб нявыездзе.
 
Увесь час, пакуль яго шукалі, Хацько знаходзіўся ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі