Былыя сябры "Белага легіёну" выйшлі на волю
У пятніцу выйшлі на волю былыя сябры арганізацыі "Белы легіён" Сяргей Чыслаў, Міраслаў Лазоўскі, Віктар Ляшчынскі і Ігар Корсак. У следчым ізалятары на Акрэсціна ў Мінску яны правялі 10 сутак. Былых легіёнаўцаў падазравалі ў датычнасці да выбуху 4 ліпеня.
З'явілася інфармацыя, што адпушчаны былы кіраўнік "Правага альянсу" Юрась Карэтнікаў, таксама мусіць выйсці на волю актывіст дэмакратычнага руху Міхал Шарамет.
З'явілася інфармацыя, што адпушчаны былы кіраўнік "Правага альянсу" Юрась Карэтнікаў, таксама мусіць выйсці на волю актывіст дэмакратычнага руху Міхал Шарамет.