BYSOL абвясціў збор сродкаў для Маляваныча. Нядаўна яго ашукалі махляры
Маляванычу патрабуецца дапамога
BYSOL адкрывае збор, каб дапамагчы акцёру і тэлевядучаму Аляксандру Ждановічу (вядомаму як Маляваныч), у якога тэлефонныя махляры скралі $3000.
18 кастрычніка Аляксандр павінны быў праводзіць вечар батлейкі ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве.
Перад пачаткам выступу яму патэлефанавалі нібыта з банка і паведамілі трывожную навіну — быццам хтосьці спрабуе зняць грошы з яго рахунку. Пазней махляры прапанавалі сказаць асабістыя дадзеныя. У выніку доступ да банкінгу аказаўся заблакаваным, а грошы скралі.
Калі Аляксандр зразумеў, што стаў ахвярай махляроў, то заблакаваў карту і звярнуўся ў банк, але было ўжо позна — вярнуць грошы не ўдалося. З €3000 на яго рахунку засталося зусім няшмат.
Зараз Маляванычу патрабуецца €3000. Менавіта такая сума была ў яго на рахунку да таго, як патэлефанавалі махляры.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.