Цану расійскага газу для Беларусі абмяркуюць у Маскве на наступным тыдні

Цану расійскага газу для Беларусі абмяркуюць у Маскве на наступным тыдні

Цану расійскага газу для Беларусі абмяркуюць у Маскве на наступным тыдні. Перамовы пройдуць на "ўрадавым узроўні", паведаміў увечары ў пятніцу тэлеканал АНТ. Адзначаецца, што наша краіна набывае газ у Расіі па цане 137 долараў за тысячу кубаметраў. "Гэта пры тым, што сабекошт яго здабычы ў Расіі — 30", — падкрэслівалася ў эфіры тэлеканала.

У чацвер, 18 жніўня, у расійскай сталіцы прайшлі перамовы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі і старшыні праўлення "Газпрама" Аляксея Мілера. Яны былі прысвечаныя якраз супрацоўніцтву ў газавай сферы. Раней расійскі бок заяўляў, што Беларусь запазычылася за расійскі газ 270 млн долараў. Беларускі бок гэта не прызнаваў і неаднаразова заяўляў пра неабходнасць перагляду бягучай кантрактнай цаны на пастаўкі газу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі