Цэнтр Мінска другі дзень запар перажывае транспартны калапс

У цэнтры Мінска ўзніклі вялікія заторы / Мінск-Навіны
Цэнтр Мінска другі дзень запар зранку стаіць у заторах. Грамадскі транспарт, як паведамляе "Мінсктранс", ходзіць з парушэннем графіку — спазняецца на 20 хвілінаў.
Гэта тлумачаць назапашваннем транспарту на вуліцах Свярдлова, Маякоўскага, Аранскай.
Праблемы з транспартам у цэнтры сталіцы пачаліся пасля таго, як на рамонт зачынілі пуцеправод паміж плошчай Незалежнасці і вуліцай Маскоўскай — гэта адбылося 8 лютага. Раней паведамлялася, што рамонт моста будзе працягвацца да 1 снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.