Чаму без шапкі? У Беларусі хутка зноў пацяплее (але не ва ўсіх абласцях)

Брэсцкая і Гродзенская вобласць: рыхтуйцеся ўлавіць трошкі сонца

Брэсцкая і Гродзенская вобласць: рыхтуйцеся ўлавіць трошкі сонца / pixabay

Выхадныя ў некаторых абласцях Беларусі будуць цёплыя. Сіноптыкі расказалі, якое надвор'е чакаць у найбліжэйшыя дні — і дзе можна пакуль не насіць шапкі.

У пятніцу, 20 кастрычніка, будзе воблачна. Па большай частцы краіны пройдуць дажджы або нават мокры снег. Тэмпература паветра мінімальная ноччу будзе ад -2°С па поўначы да + 6°С па поўдні краіны, максімальная днём +3..+9°С.

У суботу, 21 кастрычніка, жыхары паўднёва-заходніх абласцей змогуць атрымаць асалоду ад цёплых дзянькоў. Але будзьце гатовыя да парывістага і нават моцна парывістага ветру.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..+4°С, а па поўдні Беларусі слупок тэрмометра ноччу не апусціцца ніжэй за +7°С. Максімальная тэмпература днём на паўднёвым захадзе Беларусі да +15°С. На паўночным усходзе карціна іншая: там у раёне +1°С.

А ў нядзелю, 22 кастрычніка, воблачнае надвор'е апошніх дзён разбавіць сонца. Па большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, ноччу на паўночным усходзе краіны магчымы мокры снег. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу на паўночным усходзе Беларусі 0°С. А на паўднёвым захадзе ноччу слупок тэрмометра не апусціцца ніжэй за +11°С. Днём на поўначы ад +4°С, а па поўдні Беларусі будзе да +16°С цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі