Чаму Кіеўскі сквер? "Весці людзей да ваеннай тэхнікі не бачым сэнсу"
Сёння а 19:00 кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская разам з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай прыйдуць у Кіеўскі сквер у Мінску / Reuters
Сёння ў 19:00 кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская разам з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай прыйдуць у Кіеўскі сквер у Мінску. "Святлана як грамадзянін наведае Кіеўскі сквер — гэта не трэба інтэрпрэтаваць неяк па-іншаму. Гэта рашэнне сумесных штабоў", — каментуе для Еўрарадыё Вольга Кавалькова, давераная асоба Святланы Ціханоўскай.
Каманда Ціханоўскай збіралася правесці вечар 6 жніўня ў парку Дружбы народаў, дзе быў запланаваны мітынг у яе падтрымку. Але акцыю прыйшлося адмяніць: замест яе гарадскія ўлады правядуць там дзень чыгуначных войскаў.
Чаму Ціханоўская выбрала Кіеўскі сквер?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.