Чаму Мінінфарм не дазваляе Логвінаву гандляваць кнігамі: шэсць прычын

Суд над кнігарняй “Логвінаў” працягнецца ў пятніцу 9 снежня ў Мінскім эканамічным судзе. Ігара Логвінава вінавацяць ў незаконным гандлі кнігамі, падатковая налічыла яму амаль мільярд штрафу. Прычына — адсутнасць уведзенай з 2014 года дзяржаўнай рэгістрацыі кнігарні. За год Мінінфармацыі даслала Логвінаву шэсць заказных лістоў з адмовамі, падпісанымі Ліліяй Ананіч. Еўрарадыё сабрала ўсе прычыны.

24 студзеня 2014

“Падставай для адмовы ў прыняцці заявы аб дзяржаўнай рэгістрацыі з’яўляецца яго падача з парушэннем патрабаванняў да формы і зместу”.

28 лютага 2014

“Адмовіць прыватнаму выдавецкаму унітарнаму прадпрыемству “Логвінаў”, зарэгістраванаму ў Адзіным рэестры юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў, якое размяшчаецца па адрасе горад Мінск, праспект Незалежнасці 37-а, у дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці распаўсюджвальніка друкаваных выданняў у сувязі з недакладнасцю ўказання звестак аб месцы знаходжання юрыдычнай асобы”.

12 чэрвеня 2014

“…у сувязі з тым, што памер аплаты дзяржаўнай пошліны на дзяржаўную рэгістрацыю ў якасці распаўсюджвальніка друкаваных выданняў не адпавядае патрабаванням заканадаўства”.

29 жніўня 2014

“… у сувязі з тым, што прадастаўленыя электронныя плацёжныя даручэнні не адпавядаюць патрабаванням часткі другой пункта 4 артыкула 251 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь”.

10 кастрычніка 2014

“… у сувязі з тым, што ў заяве не запоўненая канкрэтная пазіцыя ў частцы віду памяшкання, абавязковая для запаўнення заяўнікам у адпаведнасці з пастановай Міністэрства інфармацыі”.

25 лістапада 2014

“… у сувязі з тым, што ў заяве прадастаўленая недакладная інфармацыя адносна месца жыхарства грамадзяніна (індэкс)”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі