Чаму ў офісе “Белсат” прайшоў чарговы вобшук?
9 красавіка ў мінскі офіс тэлеканала “Белсат” з вобшукам прыйшлі супрацоўнікі Следчага камітэта. Сілавікі канфіскавалі аргтэхніку, якая была на офісе. Агулам вобшук працягваўся каля чатырох гадзін.
У межах якой справы праходзіў вобшук у офісе “Белсат”? Чым гэта пагражае журналістам? Як канфіскацыя тэхнікі паўплывае на працу “Белсата”?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае супрацоўнік тэлеканала “Белсат” Аляксей Мінчонак.