Чарговая страляніна ў амерыканскай школе — хлопец адкрыў агонь на выпускным

Наступствы страляніны ў сярэдняй школе ў Рычмандзе / Reuters
Наступствы страляніны ў сярэдняй школе ў Рычмандзе / Reuters

Два чалавекі загінулі і яшчэ пяцёра атрымалі раненні ў выніку чарговай масавай страляніны ў ЗША, расказвае Reuters. Інцыдэнт адбыўся ў Рычмандзе, штат Вірджынія, хлопец адкрыў агонь у сярэдняй школе перад пачаткам цырымоніі выпуску.

Паліцыя заявіла, што арыштавала падазраванага. Яму 19 гадоў, і ён ведаў адну з ахвяраў, менавіта ў яе і цэліўся. Але той чалавек быў у натоўпе. Часовы начальнік паліцыі Рычманда Рык Эдвардс назваў паводзіны стралка "агіднымі і баязлівымі", бо яго спрэчка, відаць, была толькі з адным чалавекам. Загінулым было 18 і 36 гадоў. Абодва мужчыны. Яшчэ адзін мужчына, яму 31 год, атрымаў траўмы, небяспечныя для жыцця. Астатнія пацярпелыя (14, 32, 55 і 58 гадоў), як чакаецца, выжывуць.

Reuters нагадвае, што гэты інцыдэнт зрабіўся 279-й масавай стралянінай у ЗША з пачатку года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі