Чарговы патоп у Гомелі, заліло ўсю плошчу перад аўтавакзалам (фота)
Моцная залева, якая абрынулася на Гомель 19 ліпеня ў сярэдзіне дня, спыніла рух гарадскога грамадскага транспарту на шэрагу вуліц.
Самым затопленым месцам аказаўся пад’езд да аўтавакзала. Далёка не ўсе кіроўцы рызыкавалі пераадолець разлітае мора. Ад пачатку вуліцы Курчатава і амаль да самага аўтавакзала было па калена вады.
У аўтобус № 16 пасажыры заходзілі, скінуўшы абутак.
А Прывакзальны рынак апынуўся акурат, як на беразе мора, паведамляе Радыё Свабода.