Часці УСУ вядуць наступальныя дзеянні пад Бахмутам — намесніца міністра абароны

УСУ паведамляюць пра поспехі на Бахмуцкім напрамку / Генштаб УСУ
УСУ паведамляюць пра поспехі на Бахмуцкім напрамку / Генштаб УСУ

Наступальныя дзеянні 5 чэрвеня праводзяць байцы аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў УСУ "Хорціца". Як заяўляе намесніца міністра абароны Ганна Маляр, на некалькіх кірунках яны прасунуліся наперад.

У прыватнасці, у напрамку Арэхава-Васільеўкі, Праскавееўкі часці УСУ прасунуліся наперад ад 200 да 1600 метраў, а ў напрамку Іванаўскага, Кляшчыеўкі — ад 100 да 700 метраў. Гэтыя населеныя пункты размешчаны пад Бахмутам.

Па словах Маляр, украінскія войскі ідуць на Бахмуцкім напрамку шырокім фронтам.

Тым часам Генштаб УСУ ў вечаровай зводцы паведамляе аб правале расійскага наступу на чатырох напрамках — Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім. Гаворыцца, што наступ расійскіх войскаў праваліўся ў раёне Белагораўкі Луганскай вобласці, у напрамку Іванаўскага пад Бахмутам і паблізу Невельскага на Аўдзееўскім кірунку. У раёне Мар'інкі адбітыя восем нападаў праціўніка.

Ад артылерыйскіх і мінамётных абстрэлаў пацярпелі шэраг населеных пунктаў Харкаўскай і Луганскай абласцей. Таксама расійскія войскі нанеслі авіяўдары ў раёнах Тарэцка і Белай Гары ў Данецкай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі