Часопіс Forbes назваў самых высокааплатных спявачак 2017 года
Часопіс Forbes назваў самых высокааплатных спявачак 2017 года. Яго ўзначаліла амерыканка Беёнсэ. Яе даходы ацанілі на суму 105 мільёнаў долараў. Другое месца заняла брытанка Adele — каля 69 млн долараў, трэцяе — амерыканка Тэйлар Свіфт, у якой 44 млн долараў. У першую дзясятку таксама трапілі Селін Дзіён (42 млн), Джэніфер Лопес (38 млн), Долі Партон (37 млн), Рыяна (36 млн), Брытні Спірс (34 млн), Барбара Стрэйзенд (30 млн долараў).
Адзначаецца, што падчас складання журналістамі часопіса рэйтынгу выкарыстоўваліся дадзеныя за перыяд ад 1 чэрвеня 2016-га да 1 чэрвеня 2017 года.