Часовы падатак на выезд з Беларусі, уведзены падчас кавіду, зробяць пастаянным

На мяжы, ілюстрацыйнае фота

На мяжы, ілюстрацыйнае фота / МУС

Ад 1 студзеня 2025 года мясцовы збор на выезд з Беларусі на аўтамабілі стане пастаянным. Пра гэта на пасяджэнні Рэспубліканскага клуба дырэктараў сказаў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко.

Паводле яго, часовыя падаткі, уведзеныя ў мінулыя гады, цяпер замацуюць на пастаяннай аснове. Гаворка ідзе не толькі пра мясцовы збор за выезд з Беларусі, але і пра 30-адсоткавы падатак на прыбытак мабільных аператараў і мікрафінансавых арганізацый.

Падатак на выезд аўто з Беларусі ўвялі падчас пандэміі каранавіруса. Яго памер — адна базавая велічыня. Адпаведныя зборы ўзаконілі рашэннем абласных саветаў дэпутатаў Брэсцкай, Гродзенскай і Віцебскай абласцей.

Спярша падатак увялі да 2023 года. Потым яго вырашылі падоўжыць да 1 студзеня 2025 года. Цяпер зрабілі пастаянным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі