Чатыры выпадкі батулізму зарэгістравалі ў Беларусі
Кансервы, ілюстрацыйнае фота
Сёлета ў Беларусі чатыры чалавекі захварэлі на батулізм. Яны спажывалі рыбу хатняга прыгатавання, кансервы з мяса, гародніны і з грыбоў.
Батулізм праяўляецца як харчовае атручванне, але працякае цяжка, закранае цэнтральную нервовую сістэму і можа прывесці нават да смерці. Каб прадухіліць захворванне, дактары-гігіеністы раяць не набываць закаткі ў выпадковых асоб, а таксама хатнія саленні і вэнджанае мяса і рыбу.
Падчас вырабу сваіх "закатак" рэкамендуюць не грэбаваць тэхналогіяй прыгатавання: дадаваць соль і воцат паводле рэцепту, а не "на вока", праводзіць тэрмічную апрацоўку колькі патрабуецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.