ЧБ па футболе: БАТЭ адолеў “Мінск” (відэа)

БАТЭ на сваім полі гуляў з “Мінскам” — нядаўнім супернікам па гульні за Суперкубак краіны. Вынік гульні быў такім самым, як і 15 сакавіка — 1:0. Сціплую перамогу барысаўчанам забяспечыў Ягор Філіпенка, які забіў гол з падачы Філіпа Младзенавіча.



“Шахцёр” таксама ў сябе дома і таксама сціпла перамог “Слуцк” — 1:0. Аўтарам адзінага з гэтым матчы гола быў Аляксей Рыас. Што да гульні “Нафтан” — “Дняпро”, то яна скончылася сухой нічыёй — 0:0.



Заўтра, 6 красавіка, мінскае “Дынама” згуляе з “Нёманам”, “Тарпеда-БелАЗ” прыме “Белшыну”, а брэсцкае “Дынама” сустрэнецца з “Гомелем”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі