ЧБ па футболе: брэсцкае “Дынама” перамагло “Гомель”
Скончыўся другі тур чэмпіянату краіны па футболе.
У нядзелю 6 красавіка прайшлі астатнія тры матчы гэтага кола. Брэсцкае “Дынама” перамагло “Гомель” з лікам 2:0. Лік быў адкрыты ажно на 84-й хвіліне голам у выкананні Аляксандра Перапечка. Яшчэ адзін мяч у браму гасцей забіў Кірыл Вяргейчык, які ў гэтым сезоне перайшоў у брэсцкае “Дынама” з “Шахцёра”.
Мінскае “Дынама” перамагло “Нёман” з лікам 1:0, голам адзначыўся Сяргей Паліцевіч. “Тарпеда-БезАЗ” разышлося з мірам з “Белшынай” — 1:1.
Нагадаем вынікі іншых матчаў 2-а тура: БАТЭ — “Мінск” — 1:0, “Слуцк” — “Шахцёр” — 0:1, “Нафтан” — “Дняпро” — 0:0.