ЧБ па футболе: “Нафтан” не змог зламаць супраціў “Шахцёра”

Найбольш інтрыгоўным быў паядынак салігорскага “Шахцёра” і наваполацкага “Нафтана”. Леташні сярэбраны прызёр сёлета выглядае даволі сціпла, а хімікі наадварот занялі трэці радок у турнірнай табліцы і няблага адарваліся ад канкурэнтаў. Тым не менш, у гэтым матчы “Шахцёр” паказаў стабільную гульню і нагадаў пра свае прэтэнзіі на высокае месца — ён перамог “Нафтан” з лікам 2:0, хоць гэта было і няпроста.

Тым часам гродзенскі “Нёман”, які ў гэтым сезоне таксама гуляе горш, чым летась, разбіў ушчэнт магілёўскі “Дняпро” — 4:1, а брэсцкае “Дынама”, адна з найслабейшых каманд, адолела жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ” — 2:1.

Заўтра, 29 чэрвеня, пройдуць наступныя два матчы 15-га тура: “Белшына” прыме ў сябе БАТЭ, а “Мінск” згуляе са сталічным “Дынама”. Завяршыцца тур у панядзелак, 30 чэрвеня: “Гомель” згуляе са “Слуцкам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі