Чэмпіянат Беларусі па футболе: “Белшына” разграміла “Дняпро”

Феерычным атрымаўся матч “Дняпро” — “Белшына”. Бабруйчане ў гасцях разграмілі магілеўчан, прычым форвард “Белшыны” Аляксандр Гаўрушка аформіў у гэтым матчы хэт-трык. Вынік — 1:5.



А “Нафтан” выдраў перамогу ў аўтсайдэра “Славіі”, якая ў наступным сезоне пакіне вышэйшую лігу — 2:1. Брэсцкае “Дынама” сціпла перамагло “Мінск” — 1:0.



Каманды з верхняй шасцёркі турнірнай табліцы згуляюць заўтра, 24 лістапада: “Нёман” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Гомель” — “Шахцёр”, мінскае “Дынама” — БАТЭ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі