Чэмпіёна Гомеля па шахматах абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку

Валер Яроцкі / gomelspring.org

Валер Яроцкі / gomelspring.org

Былы чэмпіён Гомеля па шахматах Валер Яроцкі стаў фігурантам крымінальнай справы. Яго абвінавацілі ў паклёпе (арт. 188 КК РБ) і паклёпе ў дачыненні да прэзідэнта (ч. 2 арт. 367 КК РБ). Пра гэта стала вядома гомельскім праваабаронцам. Пры гэтым раней, адзначаюць яны, імя Яроцкага не сыходзіла са старонак дзяржаўных газет.

Ужо адбыўся суд. Ён накіраваў Яроцкага на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычную лякарню. Акрамя таго, яго ўнеслі ў так званы "экстрэмісцкі" спіс. Паводле звестак гомельскіх праваабаронцаў, у гэтым спісе знаходзяцца ўжо 492 жыхары вобласці (усяго — 3 146 чалавек).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі