Чэрачэнь запусціў галасавалку з пытаннем ці здымацца яму з выбараў
Сяргей Чэрачэнь ля ЦВК / Еўрарадыё
Лідар БСДГ і прэтэндэнт у прэзідэнты Сяргей Чэрачэнь запусціў галасаванне, дзе прапануе выбаршчыкам прагаласаваць за яго ўдзел у наступным этапе прэзідэнцкай гонцы або за зняцце з выбараў да моманту рэгістрацыі.
Па словах Чэрачня, цяперашнія выбары ўвойдуць у гісторыю "як самае жорсткае і непразрыстае супрацьстаянне паміж людзьмі і дзеючай уладай". Вылучэнец сцвярджае, што для яго і яго каманды цяпер "прасцей за ўсё цяпер падняць белы сцяг і прызнаць, што ціск, які на нас аказваецца, нас зламаў".
Але, кажа, што ніколі не апускае рукі і не адступае перад складанасцямі, і што гатовы стрымаць любы сур'ёзны ўдар. Аднак паколькі "кандыдатам у кандыдаты" Чэрачэнь стаў не дзеля сябе, а дзеля выбаршчыкаў, то і павінен прыслухацца да іх меркавання.
"Кожны голас будзе ўлічаны і паўплывае на прынятае рашэнне", — абяцае бізнэсмэн і палітык. На момант напісання гэтай навіны прагаласавала больш за 10 тысяч чалавек. Пакуль у лідарах меркаванне, што Чэрачэнь мусіць зняцца з выбараў.
Дарэчы, у інтэрв'ю радыё "Свабода" палітык заявіў, што гатовы зняцца з выбараў: маўляў, калі ён і каманда будуць "выразна бачыць", што гэтым учынкам можна дасягнуць "нейкага пэўнага выніку".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.