Чорныя скрыні беларускага самалёта з Ерэвана даставяць у Маскву

Чорныя скрыні беларускага пасажырскага самалёта CRJ-100LR, які ўчора раніцай разбіўся ў ерэванскім аэрапорце, будуць расшыфроўвацца ў Маскве. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар Нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” Анатоль Гусараў. Паводле яго словаў, яны ў добрым стане. Іх вывучэннем зоймуцца спецыялісты Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта, дзе і будзе праводзіцца расшыфроўка звестак.

Гендырэктар “Белавія” кажа, што пра прычыны аварыі можна будзе гаварыць толькі пасля таго, як зробіць свае высновы камісія па расследаванні здарэння. Расследаваннем у адпаведнасці з міжнароднымі правіламі займаюцца авіяцыйныя ўлады Арменіі.

Нагадаем, што трое членаў экіпажу і 18 пасажыраў паспелі выратавацца з ахопленага агнём самалёта, якія пацярпеў аварыю на ўзлёце. 8 чалавек, якія атрымалі траўмы, цяпер знаходзяцца ў бальніцах. Сярод іх няма беларусаў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі