Чырвонаму касцёлу ў Мінску забаранілі званіць у званы

Чырвонаму касцёлу ў Мінску забаранілі званіць у званы

Касцёлу святых Сымона і Алены (вядомаму Чырвонаму касцёлу) забаранілі званіць у званы. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам. Пра гэта сайту krynica.info распавёў пробашч касцёла ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк.

Па яго словах, чыноўнікі спаслаліся на тое, што званы перашкаджаюць мясцовым жыхарам. "Але на многіх цэрквах і касцёлах у Мінску ёсць званы, і ім званіць не забараняюць. А касцёлу з больш чым 100-гадовай гісторыяй забараняюць”, — дзівіцца святар.

Дарэчы, у раёне Чырвонага касцёла жылых дамоў вельмі мала. Тут пераважна размяшчаюцца адміністратыўныя  будынкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі