Чый Касцюшка? Адказваюць беларусы і палякі (відэаапытанне)
Гісторыя з помнікам Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі, з таблічкі на якім польскія дыпламаты амаль гвалтам прыбралі ўсе згадкі пра Беларусь, прымусіла нас задумацца. Як гэта так атрымліваецца, што гісторыю Беларусі спрабуюць "прысабечыць" усе нашыя суседзі? А можа, так і трэба? Можа, беларусы ўжо даўно забыліся на таго Касцюшку, і справядліва будзе "аддаць" яго палякам назаўжды?
Каб адказаць на гэтыя пытанні, мы правялі два вулічныя апытанні: адну — у Мінску, другую — у Варшаве. Мы пыталіся ў мінакоў, хто такі Тадэвуш Касцюшка, чым ён вядомы, дзе нарадзіўся і г.д. Беларусы адказвалі на пытанні не горш за палякаў! Так што развітвацца з Касцюшкам-беларусам рана ён наш як мінімум не менш, чым польскі!