Ці атрымаецца ў Трампа ўгаварыць Пуціна сапраўды спыніць вайну — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Пакуль Дональд Трамп спрабуе пераканаць Уладзіміра Пуціна, якому, як вядома прэзідэнту ЗША, насамрэч хочацца спыніць кровапраліцце, расійскія войскі працягваюць абстрэльваць гарады і мірных людзей Украіны, а з Крамля гучаць размовы пра неабходнасць “не спынення агню, а трывалага міра”. Паралельна ЗША распачалі ваенную аперацыю супраць хусітаў і… сваіх жа СМІ “Голас Амерыкі” і “Радыё Свабода”.
Ці варта спадзявацца, што ў выніку тэлефоннай размовы Трамп здолее пераканаць Пуціна спыніць агрэсію супраць Украіны і што дасць такі мір? Ці дапамогуць авіяўдары па хусітах спыніць іх атакі на караблі ў Чырвоным моры і пры чым тут Іран? Якія пагрозы нясе спыненне працы “Голаса Амерыкі” і “Радыё Свабоды” і ці здольныя блогеры замяніць традыцыйныя СМІ? Калі чакаць пачатку перамоў Мінска з Токіа і грамадзянін якой краіны стане новым закладнікам лукашэнкаўскага рэжыму? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.