Ці падобныя справы “расійскіх баевікоў” і “Белага легіёна”?

Ці падобныя справы “расійскіх баевікоў” і “Белага легіёна”?

Інфармацыйную прастору Беларусі ўзарвала інфармацыя пра затрыманне 29 ліпеня пад Мінскам 32 расійскіх баевікоў прыватнай ваеннай кампаніі. Яны прыбылі сюды з мэтай “дэстабілізацыі абстаноўкі ў перыяд выбарчай кампаніі”. Не больш і не менш. А як вядома, знешнія, ды і ўнутраныя сілы з даўніх часоў імкнуцца падчас выбарчай кампаніі нешта ў нас дэстабілізаваць. Прыкладаў дастаткова.


Але ці не напаткае і гэту гучную справу той жа лёс, што і не менш гучныя справы “Белага легіёна” ці “ўкраінскага джыпа”? Ці ёсць паміж гучнымі “дэстабілізацыйнымі” справамі розных выбарчых гадоў нешта агульнае? Чаму не дапусціць, што сёлетняя справа — сапраўдная, і мы нарэшце пабачым судовы разбор па ёй?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць грамадскі актывіст і стваральнік “Белага легіёна” Сяргей Бульба і кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі