Ці сустрэнуцца ў судзе Канапацкая і Ярмошына?
Экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая накіравала скаргу ў Вярхоўны Суд на "неправамоцныя дзеянні Цэнтрвыбаркама, якія выявіліся ў прыняцці незаконнага рашэння" аб прызначэнні даты парламенцкіх выбараў 2019 года. Гэта рашэнне, перакананая Канапацкая, "дэлегітымізуе новы склад парламента".
Які сэнс у скаргах, калі новы склад парламента ўжо абраны і пачаў працаваць? Ці сапраўды еўрапейскія структуры могуць пайсці на адмову ад супрацоўніцтва з новым складам беларускага парламента? Ці пойдзе Канапацкая на прэзідэнцкія выбары ў якасці кандыдата?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў юрыст Ганна Канапацкая.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".