Ці вернуць выбары-2020 адносіны Беларусі і ЕС у халодны 2011 год?

Ці вернуць выбары-2020 адносіны Беларусі і ЕС у халодны 2011 год?

Ад самага пачатку выбарчая кампанія ў Беларусі адзначылася затрыманнямі, прысудамі і з’яўленнем першых палітзняволеных. Праўда, пакуль Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў прызналі палітзняволенымі толькі беларускія праваабаронцы, але не выключана, што тое ж зробяць і іх замежныя калегі. І гэта далёка не ўсе факты палітычнага ўціску і пераследу апанентаў з боку ўлады і сілавых ведамстваў. І як адказ на такія дзеянні ад асобных палітыкаў на Захадзе прагучалі заклікі да ўвядзення санкцый у дачыненні да афіцыйнага Мінска.


Ці пойдзе Захад ва ўмовах пандэміі каранавіруса і пагрозы незалежнасці Беларусі з боку Расіі на замарозку стасункаў з Беларуссю? Хто больш губляе ад санкцый: Захад, які іх уводзіць, ці Беларусь? Ці не падштурхне гэта афіцыйны Мінск да рашэння “ўпасці ў абдымкі Масквы” канчаткова, падпісаўшы 31-ю дарожную мапу?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі