Ці застаецца і сёння салідарнасць тым, што яднае беларусаў — эфір
Андрэй Стрыжак
Мы ўсё далей адыходзім па часе ад 2020 года, але пытанні салідарнасці і ўзаемадапамогі не губляюць сваёй актуальнасці для беларусаў. Прынамсі для тых, хто не лічыць магчымым “перагарнуць старонку” і не зважаць на той гвалт, які працягвае ўчыняць лукашэнкаўскі рэжым. Сёння, як і раней, дапамога патрэбная і тым, хто вымушаны з’язджаць з краіны ў выніку пагрозы пераследу, і тым, хто выходзіць з-за кратаў, і тым, хто за кратамі знаходзіцца.
Якія пытанні дапамогі беларусам сёння найбольш актуальныя і ці атрымліваецца па-ранейшаму дапамагаць з эвакуацыяй з Беларусі? Што адбываецца з дабрачыннымі зборамі і ці працягваюць беларусы данаціць? Як магчыма вырашыць пытанне вызвалення палітвязняў, ці гэтая тэма сёння невырашальная? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сузаснавальнік і кіраўнік дабрачыннага фонду BYSOL, праваабаронца Андрэй Стрыжак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.