Ці здолее Святлана Ціханоўская аб’яднаць прыхільнікаў перамен?
Адказам на адмову ў рэгістрацыі двух сапернікаў дзейнага кіраўніка Беларусі кандыдатамі ў прэзідэнты стала аб’яднанне штабоў Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы са штабам зарэгістраванага кандыдата Святланы Ціханоўскай. Што надало выбарчай кампаніі “другое дыханне”.
Якія чаканні ад сёлетняй выбарчай кампаніі і ці атрымаецца ў аб’яднанага штаба злучыць усіх прыхільнікаў перамен? Ці існуе магчымасць абараніць аддадзеныя за альтэрнатыўных кандыдатаў галасы? Ці ёсць сэнс у Плошчы і чаму не варта чакаць заклікаў да яе ад аб’яднанага штаба?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу доктар палітычных навук Павел Усаў.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.