Ціханоўская сустрэлася з сям'ёй палітзняволенай-грамадзянкі Швейцарыі Хершэ

Ціханоўская сустрэлася з сям'ёй палітзняволенай-грамадзянкі Швейцарыі Хершэ

Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Швейцарыю сустрэлася з сям'ёй беларускай палітзняволенай Наталлі Хершэ. У снежні 2020-га швейцарскую беларуску суд у Мінску асудзіў на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму за сарваную на вераснёўскай вулічнай акцыі балаклаву з амапаўца і падрапаны яго твар.

Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, яна паразмаўляла з мужам Хершэ і дачкой, паабяцала, што будзе дамагацца вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў. "Сем'і не павінны быць падзелены", — сказала палітык. Муж Святланы Ціханоўскай Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца за кратамі з 29 траўня 2020 года, таксама з'яўляецца палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі