Ціханоўская ўсклала кветкі да магілы Каліноўскага

Джулі Фішэр і Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
Джулі Фішэр і Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да магілы нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Кампанію ў Вільні ёй склала Джулі Фішэр, якая прызначаная паслом ЗША ў Беларусі.

"Гэты тыдзень сапраўды можна назваць тыднем герояў Беларусі: 2 лютага быў дзень народзінаў Каліноўскага, 4 лютага — дзень народзінаў Касцюшкі. Аднак галоўныя героі сучаснай Беларусі — гэта тыя, хто сядзiць у турмах за свае погляды. Тыя, хто выходзiць на вуліцы. Тыя, хто ахвяруе сабой кожны дзень за свабоду. Сёння мы ўшаноўваем Каліноўскага, і ў нашых думках кожны, хто працягвае змагацца за свабодную Беларусь", — сказала Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская ініцыявала Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю — 7 лютага. Чакаецца, што да яго далучацца многія краіны ЕС. У Варшаве, напрыклад, самы высокі будынак Польшчы стане бел-чырвона-белым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі