Ціханоўскі і Статкевіч за кратамі — выбары будуць свабодныя?
Калі выбары-2020 і заінтрыгавалі вылучэннем “нечаканых” прэтэндэнтаў у прэзідэнты, то ўсім астатнім яны пакуль мала адрозніваюцца ад папярэдніх электаральных кампаній. Усё тыя ж затрыманні актывістаў, суткі, сведчанні пра выкарыстанне адным з патэнцыйных кандыдатаў адміністрацыйнага рэсурсу.
Чым адметныя першыя этапы выбарчай кампаніі 2020 года? Ці ёсць рэальныя сведчанні выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу на карысць аднаго з прэтэндэнтаў? Ці змяняе ацэнку выбараў назіральнікамі факт затрымання Ціханоўскага і прызнанне яго праваабаронцамі палітвязнем?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.