Ціханоўская: За тры дні беларусы вярнулі сабе пачуццё адзінства і большасці

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская

Усяго за тры дні беларусы вярнулі сабе пачуццё адзінства і большасці. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская, каментуючы галасаванне за перамовы, якое працягваецца на платформе "Голас". На дадзены момант там прагаласавала больш за 620 тысяч беларусаў.

"Гэта абсалютны рэкорд для ўсіх апытанняў ў «Голасе» з лета 2020- га, — заўважае Ціханоўская. — Рэжым адрэагаваў неадкладна. Прапаганда распавядае пра тое, у чым рэжым разбіраецца лепш за ўсё — фальсіфікацыі і накруткі. Яны адключаюць інтэрнэт, блакуюць сайты, прымушаюць людзей галасаваць «супраць». Яны хочуць зноў пасеяць страх — але з кожным днём толькі ўзмацняюць свой уласны".

Палітык нагадвае, што чат-боты для галасавання праз тэлеграм і вайбер не заблакаваныя. А калі кагосьці змусілі прагаласаваць супраць перамоваў, пазней ён можа перагаласаваць — платформа залічыць толькі апошні голас. "За 8 месяцаў існавання «Голаса» ні адзін нумар не быў рассакрэчаны. Вы можаце прагаласаваць і выдаліць перапіску — і тады не застанецца ніякіх слядоў", — нагадвае Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі