Ціханоўская: 11 красавіка 2011 года была падарваная тая самая стабільнасць
Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya
Экс-кандыдатка у прэзідэнты Святлана Ціханоўская выказалася аб трагедыі ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года. Тады ад выбуху загінулі 15 чалавек. Паводле афіцыйнай версіі пацярпели больш за 200 чалавек, па неафіцыйнай — больш за 400. Праз дзве гадзіны пасля трагедыі на месца выбуху прыехаў Аляксандр Лукашэнка з шасцігадовым на той час сынам Колем. Праз пару дзён знайшлі вінаватых у тэракце — слесара і зваршчыка, Кавалёва і Канавалава. Іх расстралялі.
"11 красавіка 2011 года была падарваная наша бяспека. [...] 11 красавіка 2011 года быў падарваны наш давер суду. [...] 11 красавіка 2011 года была падарваная тая самая стабільнасць. Увесь Мінск быў напалоханы, мабільная сувязь не працавала ад перагрузак, людзі шукалі родных па бальніцах і не разумелі, што адбываецца, таму што замест навін чулі жудасныя чуткі.
З таго дня мы яшчэ вельмі доўга не адчувалі сябе ў бяспецы. Прайшло 10 гадоў — і рэжым зрабіў усё, каб беларусы зноў баяліся хадзіць па вуліцах сваіх гарадоў, не мелі ўпэўненасці ў тым, што будзе заўтра, і былі пазбаўленыя абароны законам", — сказала Ціханоўскі. Палітык нагадала, што цяпер, як і 10 гадоў таму, беларусы дапамагаюць адзін аднаму.
"Нават у самыя цяжкія дні беларусы паказваюць, што мы — нацыя, якой хочацца ганарыцца. І нацыя, якая змагаецца — за новую Беларусь, дзе ўсе зняволеныя па палітычных матывах на волі і рэабілітаваныя, дзе мы адчуваем сябе бяспечна і можам планаваць сваю будучыню, дзе закон не проста выконваецца, але і роўны абсалютна для ўсіх.
А сёння кожны можа прыйсці да помніка на станцыі метро Кастрычніцкая, ускласці кветкі, паставіць свечкі і ушанаваць хвілінай маўчання ўсіх загінулых у гэтай трагедыі, якая ніколі не павінна паўтарыцца".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.