Ціханоўскай споўнілася 40 гадоў: у гэты дзень яна кажа пра палітвязняў

Святлана Ціханоўская / акаўнт Ціханоўскай у твітары @Tsihanouskaya
Святлана Ціханоўская / акаўнт Ціханоўскай у твітары @Tsihanouskaya

Лідару беларускага дэмакратычнага руху Святлане Ціханоўскай споўнілася 40 гадоў. Яе твітар ужо поўны віншаванняў, а яна ў гэты дзень просіць усіх, хто яе віншуе, не забываць пра палітвязняў у Беларусі:

Дзякуй усім за цудоўныя віншаванні з днём нараджэння! Мне вельмі прыемна чытаць усе гэтыя паведамленні і ведаць, што ў беларусаў так шмат сяброў. Я ўдзячная вам за падтрымку і давер да мяне. Калі ласка, памятайце пра нашых палітычных зняволеных і перадайце ім добрыя віншаванні ў гэты дзень.

Святлана Ціханоўская нарадзілася 11 верасня 1982 года ў горадзе Мікашэвічы Брэсцкай вобласці. Яе дзявочае прозвішча — Піліпчук.

Тата Святланы Ціханоўскай працаваў кіроўцам, а мама — поварам. У Мікашэвічах Ціханоўская скончыла школу №2 з залатым медалём, а затым адвучылася ў Мазырскім педзе па спецыяльнасці "замежныя мовы (англійская, нямецкая)". Затым пераехала ў Гомель і працавала там перакладчыцай англійскай мовы. У 2005 годзе яна выйшла замуж за прадпрымальніка Сяргея Ціханоўскага, які цяпер з'яўляецца палітвязнем і фактычна ў закладніках у рэжыму Лукашэнкі. У Святланы і Сяргея двое дзяцей — Карней і Агнія.

У 2020 годзе Ціханоўская пайшла на прэзідэнцкія выбары замест мужа, якому было адмоўлена ў рэгістрацыі ў якасці кандыдата. Пасля выбараў і пратэстаў у жніўні 2020 года Святлана Ціханоўская была вымушаная пакінуць Беларусь. Цяпер яна жыве ў Літве і прадстаўляе беларускі дэмакратычны рух.

Улады працягваюць пільна сачыць за Святланай Ціханоўкай. Аб'яднаны пераходны кабінет, аб стварэнні якога яна абвясціла 9 жніўня 2022 года, КДБ прызнаў "экстрэмісцкім фарміраваннем" ужо 30 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі