Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія святкуюць Раство 7 студзеня

Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская / t.me/tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў, якія адзначаюь Нараджэнне Хрыстова 7 студзеня. У нашай краіне гэта пераважна праваслаўныя.

У сваім віншаванні Ціханоўская назвала Раство самым сямейным з усіх хрысціянскіх святаў. "Раство — гэта свята, якое прынята сустракаць дома ўсёй сям'ёй. І я жадаю, каб вашыя сем'і заўсёды былі разам — ці уз'ядналіся як мага хутчэй, калі вы не побач", — пажадала яна.

Згадала Ціханоўская і цяперашнюю сітуацыю — як у Беларусі, так і ў суседняй Украіне: "Я жадаю вам, каб вайна, у якую ўцягваюць нашу краіну, скончылася — і скончылася перамогай дабра. Я жадаю вам, каб скончыўся палітычны і эканамічны крызіс, праз які больш за два гады растуць цэны і падаткі, пусцеюць паліцы крам і кашалькі беларусаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі