Ціханоўская з’ездзіла ў ЗША: якія вынікі візіту?

Ціханоўская ў ЗША / фота з яе тг-каналу 
Ціханоўская ў ЗША / фота з яе тг-каналу 

Cвятлана Ціханоўская вярнулася з чарговага візіту ў ЗША. Якія яго асноўныя вынікі?

На гэтае пытанне Еўрарадыё адказаў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі. Палітык вылучыў топ-3 дасягненняў яе каманды:

1. Ёсць прапанова пра наладжванне стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і дэмакратычнай Беларуссю. Гэта стварае і новы кантэкст, і новыя механізмы для таго, каб наша ўзаемадзеянне было больш сістэмным.

2. У дадатак да гэтага — важны момант — увядзенне пасады спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі. Пасля таго як Джудзі Фішэр перайшла на іншую працу, гэтая пасада заставалася вакантнай. Але мы бачым патрэбу ў тым, каб унутраная каардынацыя ў амерыканскім урадзе была лепшая, і каардынацыя з іншымі партнёрамі таксама — з ЕС, Вялікабрытаніяй, Канадай. Вядома, што ў большасці пытанне Беларусі разглядаецца як еўрапейскае, але мы таксама адчуваем, што лідарства ЗША патрэбнае, каб вырашаць яго на больш якасным узроўні.  
  
3. У Кангрэсе ЗША пачынаюць распрацоўваць абноўленую версію акта аб дэмакратыі ў Беларусі. Гэта ўжо пяты дакумент на гэтую тэму — апошні быў у снежні 2020 года на хвалі пратэстаў, калі было відавочна, што беларусы больш не хочуць мірыцца з гэтай уладай. Цяпер ёсць патрэба адаптаваць гэты дакумент да новага кантэксту. Маецца на ўвазе кантэкст вайны, агрэсіі з боку Лукашэнкі, і да гэтага яшчэ дадаецца вельмі трывожны элемент: Расія заявіла пра размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі ядзернай зброі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі