Ціманоўская просіць МАК дыскваліфікаваць чыноўнікаў, якія пагражалі ёй у Токіа

Крысціна Ціманоўская​
Крысціна Ціманоўская​

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская звярнулася ў Міжнародны алімпійскі камітэт з просьбай пажыццёва дыскваліфікаваць Юрыя Маісевіча і Артура Шумака. Гэта чальцы беларускай зборнай на Алімпійскіх гульнях, якія пераконвалі бягуху сабраць рэчы і датэрмінова пакінуць спаборніцтвы.

Пра зварот Ціманоўскай у МАК паведамляе "Радыё Свабода" са спасылкай на інтэрв'ю спартоўкі нямецкаму выданню Welt am Sonntag.

У МАК адрэагавалі на просьбу, абяцалі даслаць Ціманоўскай спіс пытанняў, на якія яна павінна адказаць.

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская апказалася ў цэнтры скандалу пасля таго, як у сацсетках раскрытыкавала дзеянні спартыўных функцыянераў. Яна ўбачыла сваё прозвішча ў заяўцы на алімпійскую эстафету 4*400 метраў, і публічна абурылася. Яна ніколі не бегала гэтую дыстанцыю.

У адказ на гэта яе знялі са стартаў і паспрабавалі адправіць у Мінск. Сабраць рэчы яе пераконвалі галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па лёгкай атлетыцы Юрый Маісевіч і намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы Артур Шумак. Запіс размовы трапіў у СМІ. Ужо ў аэрапорце Ціманоўская папрасіла паліцыю аб дапамозе. Пасля гэтага яна змагла паляцець у Варшаву.

Па гарачых слядах МАК пазбавіў Маісевіча і Шумака за ціск на Крысціну Ціманоўскую алімпійскіх акрэдытацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі