Ціманоўская ўпершыню адказала на пытанне пра тое, ці мусіць Лукашэнка сысці
Крысціна Ціманоўская / Imago
Бягуха Крысціна Ціманоўская ўпершыню адказала на пытанне аб тым, ці мусіць Лукашэнка сысці з пасады.
"Так", — сказала спартсменка ў інтэрв'ю каналу "Жыццё-маліна".
Ціманоўская патлумачыла, чаму не адказвала на пытанне раней:
"Гэта быў страх. Не за нас, а за бацькоў. Плюс гэтае пытанне было нечаканым, у той момант з журналістам мы размаўлялі аб маёй татуіроўцы на назе. І адразу пасля гэтага рушыла ўслед пытанне ў лоб пра Лукашэнку. Ад гэтага пытання ў мяне было тое ж адчуванне, калі ў Токіа сказалі, што ёсць 40 хвілін на збор рэчаў. Мяне як кіпенем апарыла. Я ведала, што хачу адказаць, але разумела — ад гэтага адказу залежыць тое, што будзе з маімі бацькамі. І я ўстрымалася ад адказу".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.